САБЕ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА, Саба,

старажытная дзяржава плем. саюза сабеяў у Паўд. Аравіі (частка тэр. сучаснага Йемена) у 8 ст. да н.э.пач. 4 ст. н.э. Рэзідэнцыяй правіцеляў (мукарыбаў і цароў) С.ц. быў г. Марыб. Паводле сведчанняў ант. аўтараў, царства адыгрывала важную ролю як гандл. пасрэднік паміж Індыяй, дзяржавамі ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі і стараж. краінамі Міжземнамор’я. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. значная частка С.ц. заваявана Хім’ярыцкім царствам. У канцы 2 ст. н.э. аб’яднаныя сілы С.ц., Аксума і Хадрамаўта разбілі армію хім’ярытаў і падпарадкавалі іх дзяржаву. З пач. 4 ст. тэр. царства ўвайшла ў склад Хім’ярыцкай дзяржавы.

т. 14, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)